Дуброва


Ой Дуброва, Дуброва
Дубровачка зеляная

О
й і што ж ты Дуброва
Ды ня родзіш анічога

А зрадзіла Дуброва
Густы ельнік ды бярэзнік

Як па ты па ельнічку
Ды два брахнейкі гулялі

Яны брусейка цясалі
Святлічаньку будавалі

Яны думалі святліца
Ажну цёмная цямніца

Ой ня будзем браце знаці
Калі святдзень, калі будзень

Ой ня будзем браце знаці
Калі зіма, калі лета

Паўтор 1.

 

 

главная

 

 

 

Hosted by uCoz
rss
Карта