Юр'я і Цмок


Даўно, даўно тое было -
Кругом зямлі мора лягло.

А ў моры тым жыў люты цмок,
Штодня збіраў з людзей аброк.

Давалі цмоку ды аброку -
На кожны двор па чалавеку.

Аддалі ўжо з кожнага двара,
Прыйшла пара ды й на цара.

- Цару, цару, прыбірайся,
Ці сам ідзі, ці жонку шлі!

Жану сваю пашкадаваў,
Дачку-красу к мору паслаў.

Сіне мора хвалюецца,
Цароўнай цмок любуецца.

З сіня мора выплывае,
З пашчы агонь выкідае.

Цароўначка спужалася,
За бел камень схавалася.

Аж скуль ўзяўся ды тут Юр'я,
Пагнаў ў мора свайго каня.

Прабіў цмока злотым кап'ём
Р
ассек цмока вострым мячом

Па цароўне цар слёзы лье,
А Юр'я ў двор дачку вязе.

Перад Юр'ем укленчыў цар,
Пытаецца, што даці ў дар.

- Ня трэба мне тваіх дароў,
З сваёй дачкой бывай здароў!

 

 

главная

 

 

 

Hosted by uCoz
rss
Карта